Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI звярнуўся да ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы
Святы Айцец
04.02.2010 16:25

4 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся са словамі прывітання да спартсменаў і арганізатараў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы (Канада). Алімпіяда будзе праходзіць у гэтым горадзе з 12 па 28 лютага, а паралімпійскія спаборніцтвы — з 12 па 21 сакавіка гг.

У звароце Святы Айцец падкрэсліў, што Алімпійскія гульні павінны спрыяць усталяванню міру і разумення паміж народамі і дапамагаць у стварэнні цывілізацыі любові. Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемстваў, Папа выказаў пажаданне, каб спорт заўсёды быў «краевугольным каменем міру і прыязнасці паміж народамі».

Бэнэдыкт XVI асаблівым чынам адзначыў экуменічную душпастырскую ініцыятыву, што выяўляецца ў духоўнай апецы над балельшчыкамі, спартсменамі і валанцёрамі. Пантыфік пажадаў, каб усе, хто прымае гэтую апеку, былі ўзмоцнены ў любові да Бога і бліжняга, і ўдзяліў з нагоды адкрыцця XXI Зімовых Алімпійскіх гульняў і Х Зімовай Паралімпіяды ў Ванкуверы апостальскае благаслаўленне.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.