Бэнэдыкт XVI звярнуўся да амерыканскіх католікаў з просьбай аб малітве за Касцёл |
Святы Айцец |
16.04.2010 15:36 |
Звяртаючыся да прадстаўнікоў арганізацыі, Папа ўзгадаў аб сваёй мінулагодняй пілігрымцы ў Святую Зямлю і малітве перад пустым Гробам Пана. Таксама Святы Айцец паўтарыў прамоўленыя там словы, што Хрыстус, уваскросшы да новага жыцця, навучыў нас, што апошняе слова ніколі не застаецца за злом, што любоў мацнейшая за смерць, а наша будучыня і будучыня ўсяго чалавецтва знаходзіцца ў руках мудрага Бога. «У кожным часе і месцы Касцёл пакліканы да абвяшчэння гэтага паслання надзеі і пацвярджэння сваёй праўды праз практычнае сведчанне святасці і міласэрнасці», — адзначыў Пантыфік. Бэнэдыкт XVI выказаў удзячнасць арганізацыі «The Papal Foundation» за ўнёсак у справу дапамогі братам і сёстрам у краінах, якія развіваюцца, забеспячэнне ім магчымасці адукацыі, развіцця місіянерскай дзейнасці ў многіх дыяцэзіях і працы законных супольнасцяў ва ўсім свеце. |