Бэнэдыкт XVI падзякаваў біскупам англамоўных краін за новае тлумачэнне Рымскага Імшала |
Святы Айцец |
29.04.2010 10:48 |
Бэнэдыкт XVI падзякаваў камітэту за васьмігадовую працу над тлумачэннем Імшала, адзначыўшы, што ў ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх кантынентаў. Тэкст тлумачэння будзе апублікаваны ў хуткім часе. Святы Айцец заахвоціў біскупаў, каб яны рыхтавалі духавенства і вернікаў да ўспрыняцця новага тлумачэння. Пантыфік дадаў, што для многіх людзей, якія прывыклі да 40-гадовага існавання ранейшага тэксту, гэта можа быць нялёгка. Папа падкрэсліў, што падрыхтоўка павінна суправаджацца катэхезай. Папа выказаў пажаданне, каб новае тлумачэнне Рымскага Імшала служыла аднаўленню і паглыбленню эўхарыстычнай пабожнасці ва ўсіх англамоўных краінах. |