Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю лідэру Кувейта |
Святы Айцец |
06.05.2010 16:20 |
6 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI упершыню ўдзяліў аўдыенцыю лідэру Кувейта, эміру Сабаху IV. Большасць жыхароў гэтай невялікай краіны, 87,5 %, вызнае іслам. Каталіцкія вернікі складаюць каля 6 % жыхароў. У краіне нясуць служэнне 10 святароў. Падчас сустрэчы была звернута ўвага на справы, якія з’яўляюцца прадметам двухбаковай зацікаўленасці, найперш на ўсталяванне міру на Блізкім Усходзе і міжрэлігійны дыялог. Быў падкрэслены пазітыўны ўклад хрысціянскай меншасці Кувейта ў грамадскае жыццё краіны, закраналіся патрэбы гэтай супольнасці. Лідэр Кувейта падараваў Святому Айцу два каштоўныя дываны і манускрыпт 200-гадовай даўніны, атрымаўшы ў адказ ад Папы медаль і выяву базылікі святога Пятра. Пасля сустрэчы з Папам кіраўнік Кувейта размаўляў з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і з сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. |