Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Грузіі |
Святы Айцец |
07.05.2010 15:56 |
Падчас сустрэчы былі закрануты пытанні, якія маюць важнае значэнне для жыцця грузінскага народа. Як было падкрэслена, абодва бакі жадаюць ажывіць культурны абмен. Быў адзначаны таксама пазітыўны ўнёсак дзейнасці дабрачыннага каталіцкага фонду «Карытас» і неабходнасць мірнага суіснавання вызнаўцаў розных рэлігій у імкненні да супольнага дабра. Гаворачы аб сітуацыі ў рэгіёне Каўказа, была выказана надзея, каб ўсе цяжкасці вырашыліся ў добрым дыялогу. Прэзідэнт Грузіі падараваў Святому Айцу дзве іконы: першая з іх прадстаўляе вядомы грузінскі манастыр, другая — святога Георгія. |