Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец да гвардзейцаў Ватыкана: адкрыць у абліччы кожнага чалавека пілігрыма
Святы Айцец
07.05.2010 17:51

Аб глыбокім перажыванні каталіцкай веры, якое можа адкрыць абарончая служба для наступніка Пятра, казаў 7 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, сустракаючыся з новымі членамі Швейцарскай гвардыі Ватыкана і іх сем’ямі.

Папа звярнуў увагу на багатую гісторыю і цесную сувязь паміж гвардыяй і Апостальскай Сталіцай, падзякаваў гвардзейцам за іх служэнне і абарону асобы Пантыфіка. Святы Айцец нагадаў таксама, што Папа, як наступнік Пятра, прагне атуліць апекай кожнага верніка, а таксама людзей, якія ўскладаюць на Касцёл пэўныя чаканні. Пантыфік заахвоціў гвардзейцаў, каб іх служба дазволіла ім адкрыць у абліччы кожнага чалавека пілігрыма, што прагне распазнаць у іншым жывы знак Божай прысутнасці.

Папа пажадаў новым гвардзейцам, якія прыбылі ў Ватыкан, узрастаць у веры, глыбока разумець годнасць кожнага чалавека, які «шукае ў сваім сэрцы дарогу вечнага жыцця».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.