Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Дамініканскай Рэспублікі |
Святы Айцец
|
21.05.2010 17:08 |
21 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Леанэлю Фернандэсу. Падчас сустрэчы быў адзначаны ўнёсак Касцёла ў развіццё краіны, асабліва ў сферах асветы і санітарыі.
Як было падкрэслена, Касцёл у сваім служэнні жыхарам Дамініканскай Рэспублікі асаблівую ўвагу ўдзяляе найбольш патрабуючым. Была адзначана таксама важнасць абароны чалавечага жыцця ў краіне ад пачатку да натуральнай смерці.
У ходзе сустрэчы была звернута ўвага на ролю Дамініканскай Рэспублікі ў арганізацыі гуманітарнай дапамогі для ахвяраў землятрусу на Гаіці.
Пасля аўдыенцыі ў Пантыфіка кіраўнік Дамініканскай Рэспублікі сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.