Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з лідэрамі Конга і Малдавіі
Святы Айцец
25.05.2010 12:55

24 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Конга Дэні Сассу-Нгесса. Лідэр афрыканскай краіны сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

Рэспубліка Конга, у мінулым — французская калонія, адна з краін Заходняй Афрыкі, святкуе ў гэтым годзе 50-годдзе дзяржаўнай незалежнасці. Гэты юбілей стаў адной з тэмаў, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы ў Ватыкане. Таксама ў размовах быў падкрэслены ўнёсак Каталіцкага Касцёла ў справу грамадскага і культурнага развіцця краіны, разглядалася палітычная сітуацыя рэгіёну, абмяркоўвалася праблема бежанцаў.

У гэты ж дзень Папа ўдзяліў аўдыенцыю выконваючага абавязкі Прэзідэнта Малдавіі Міхаю Гімпу. Падчас сустрэчы гаворка ішла аб сітуацыі ў краіне. Святы Айцец пажадаў малдаўскаму лідэру вырашаць усе існуючыя цяжкасці на шляху дыялога. Закраналася сітуацыя Касцёла ў Малдавіі, да якога належаць каля 2 % вернікаў. Звярталася ўвага на неабходнасць прыязнага дыялога паміж Касцёлам і ўладамі, абмяркоўваліся міжнародныя праблемы, у тым ліку пытанне культурнай і рэлігійнай адметнасці Еўропы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.