Святы Айцец: смерць біскупа Падавезэ не можа быць перашкодай у дыялогу з ісламам |
Святы Айцец |
04.06.2010 16:25 |
Папа заклікаў усіх хрысціян імкнуцца развіваць дыялог з мусульманамі — «нашымі братамі, нягледзячы на цяжкасці». Па словах Пантыфіка, кожны дзень варта «наследаваць Бога ў Яго цярплівасці». Як дадаў Папа, задачай Апостальскай Сталіцы з’яўляецца стварэнне ў чалавечых сэрцах гатоўнасці да распачацця аднаўлення, з упэўненасцю, што насілле не сродак вырашэння праблем. Гаворачы аб пасяджэнні Спецыяльнага Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, якое адбудзецца 10–24 кастрычніка гг. у Ватыкане, Святы Айцец выказаў пажаданне, каб мерапрыемствы Сіноду ўзмацнілі дыялог паміж хрысціянамі, а таксама супольную здольнасць да дыялога з братамі мусульманамі. |