Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа прыме Прэзідэнта Ізраіля
Святы Айцец
30.08.2010 13:40
У бліжэйшы чацвер, 2 верасня 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме на аўдыенцыі ў Кастэль Гандольфа Прэзідэнта Ізраіля Шымона Пэрэса. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.

Бэнэдыкт XVI ужо тройчы сустракаўся з Пэрэсам: 6 красавіка 2006 г. і 6 верасня 2007 г. — у Ватыкане, а таксама ў маі 2009 г., падчас папскага візіту ў Святую Зямлю.

Плануецца, што падчас сустрэчы будуць закрануты пытанні, звязаныя з сітуацыяй на Бліжнім Усходзе, а таксама ізраільска-палесцінскія адносіны.

З 10 па 24 кастрычніка гг. у Ватыкане адбудзецца Сход Спецыяльнага Сінода Біскупаў для Бліжняга Усходу.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.