Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папскія пажаданні з нагоды Новага года па яўрэйскім календары
Святы Айцец
10.09.2010 12:27
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў свае пажаданні з нагоды 5771 Новага года па яўрэйскім календары на імя галоўнага рабіна Рыма, доктара Рыкарда Дзі Сеньі. Папа пажадаў членам рымскай іўдзейскай супольнасці шчодрых Божых благаслаўленняў.
 
«Няхай усіх вас умацоўвае воля ўкаранення справядлівасці і міру, якія так патрэбны сённяшняму свету», — піша Пантыфік у тэлеграме. Таксама Святы Айцец узгадвае «з удзячнасцю і ўзрушэннем» свой візіт у рымскую сінагогу, які адбыўся 17 студзеня гг.

«Няхай Бог у сваёй дабрыні захоўвае вашу супольнасць і дазваляе нам узрастаць ва ўзаемнай любові, як у Рыме, так і ва ўсім свеце», — такімі словамі завяршае тэлеграму Бэнэдыкт XVI.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме