Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з кіраўніком Ватыканскага банка |
Святы Айцец |
27.09.2010 12:20 |
26 верасня 2010 г. у летняй рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў прэзідэнта Інстытута рэлігійных спраў Этторэ Гоцці Тэдэскі. 65-гадовы эканаміст, які ўжо год кіруе Ватыканскім банкам, падараваў Пантыфіку сваю кнігу «Грошы і рай. Католікі і глабальня эканоміка», у якой ён вядзе роздум над сітуацыяй у сусветнай эканоміцы на падставе энцыклікі Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»). Некалькі дзён таму рымская пракуратура абвінаваціла дадзеную ўстанову ў недаглядзе фінансавых працэдур, а 21 верасня загадала заблакіраваць 23 млн. еўра, якія належаць банку. 22 верасня гг. у абарону Этторэ Тэдэскі выступіў сакратарыят Апостальскай Сталіцы, а 24 верасня на старонках англійскага выдання «Financial Times» з’явіўся артыкул прэс-сакратара кс. Федэрыко Ламбардзі SI, у якім ён заяўляў аб поўным даверы Апостальскай Сталіцы кіраўніцтвe Інстытута рэлігійных спраў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.