Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа падзякаваў супрацоўнікам рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа
Святы Айцец
30.09.2010 12:30
29 верасня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI развітаўся з супрацоўнікамі сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). 1 кастрычніка Папа вяртаецца ў Ватыкан. Звяртаючыся да дырэктара рэзідэнцыі доктара Савэрыё Пэтрылла і яго калег, Пантыфік выказаў удзячнасць за іх штодзённую працу і малітву ў яго інтэнцыі і заахвоціў да далейшага сведчання веры, асабліва праз услухоўванне ў Божае слова.
 
Нагадваючы аб урачыстасці свв. арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, якіх Бог высылаў у найбольш важныя моманты гісторыі збаўлення, Папа падкрэсліў, што кожны хрысціянін пакліканы да прыняцця і штодзённага жыцця Словам праўды, якое перадаў нам Пан.

Пантыфік таксама дадаў, што сёння, 30 верасня, адзначаецца ўспамін св. Гераніма, які змясціў Біблію ў цэнтр свайго жыцця, тлумачачы яе на лаціне і каментуючы ў сваіх шматлікіх працах. Узгадваючы словы святога аб тым, што няведанне Святога Пісання — гэта няведанне самога Хрыста, Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што кожны хрысціянін павінен жыць у штодзённым кантакце з Божым словам, дадзеным нам у Святым Пісанні. «Трэба чытаць яго не як слова мінулага, а як Слова жывое, скіраванае да нас, якое ўзрушвае нашы сэрцы», — дадаў Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.