Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэнецца з прэзідэнтам Францыі |
Святы Айцец |
30.09.2010 15:25 |
8 кастрычніка 2010 г. Святы Айцец прыме на прыватнай аўдыенцыі прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі. Гэта ўжо другі візіт французскага лідэра ў Ватыкан. Як паведамляе Ватыканскае радыё, французская прэса з гэтай нагоды канцэнтруе ўвагу на рознагалоссях, якія ўзніклі паміж Францыяй і Ватыканам у канцы жніўня ў сувязі з дэпартацыяй цыганаў у Румынію і Балгарыю. Праз некалькі дзён пасля інцыдэнту Святы Айцец, вітаючы французскіх пілігрымаў на малітве «Анёл Панскі», заклікаў прызнаваць чалавечую рознароднасць. Гэтыя словы былі прыняты як ускосная крытыка ўладаў у Парыжы. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.