Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец да новага пасла Чылі: неабходна бараніць культурную ідэнтычнасць народа |
Святы Айцец |
08.10.2010 11:03 |
Ідэнтычнасць народа Чылі, які сёлета адзначае 200-годдзе незалежнасці, у многім звязана з каталіцызмам. Пра гэта казаў Бэнэдыкт XVI, прымаючы новага пасла Чылі Фернанда Зэгерза Санта Круз. Святы Айцец выказаў сваю салідарнасць з народам Чылі ў сувязі з землятрусам і катастрофай у шахце ў Сан-Хасэ, а таксама ўзгадаў дапамогу, якую аказвае пацярпелым Касцёл у гэтай краіне. Пантыфік звярнуў увагу новапрызначанага пасла на неабходнасць захавання і пашырэння маральных і рэлігійных каштоўнасцяў, якія ўтвараюць найбольш глыбокую тканку душы народа. Святы Айцец падкрэсліў, што ў сітуацыі шматлікіх выклікаў, пагражаючых культурнай ідэнтычнасці, неабходна вучыць маладых цаніць сваю веру, гісторыю, культуру, традыцыі і мастацтва — усё тое, што з’яўляецца лепшай духоўнай спадчынай Чылі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.