Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Францыі |
Святы Айцец |
08.10.2010 15:52 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў сёння Прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі, які пасля сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Ватыкана арцыбіскупам Дамініка Мамбэрці. Як адзначаецца ў камунікаце Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, сярод сардэчных размоў знайшлося месца і пытанню міжнароднай палітыкі, праблеме міру на Блізкім Усходзе, а таксама сітуацыі хрысціянаў у розных краінах свету. Было абмеркавана значэнне этычнага і сацыяльнага бакоў эканамічных праблем у перспектыве энцыклікі «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»). Падчас гутаркі суразмоўцы ўзгадалі візіт Пантыфіка ў Лурд у 2008 г., а таксама візіт Сарказі ў Ватыкан у мінулым годзе. Пры гэтым як Ватыкан, так і Францыя выказваюць жаданне правядзення дыялога на розных узроўнях супрацоўніцтва. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.