Распачаўся дзень рэфлексіі і малітвы Папы з кардыналамі |
Святы Айцец |
19.11.2010 16:26 |
Малітвай Брэвіярыя ў Новай зале Сіноду ў Ватыкане распачаўся дзень рэфлексіі і малітвы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Калегіяй кардыналаў. У ходзе яго будуць абмеркаваны пытанні новых выклікаў, звязаных са свабодай веравызнання ў свеце, значэнне літургіі ў паўсюдным Касцёле, эклезіялагічныя праблемы, адказ Касцёла на сексуальныя злачынствы, пераход англікан у каталіцызм. У сустрэчы ўдзельнічаюць таксама іерархі, якія заўтра будуць узведзены Святым Айцом у кардынальскую годнасць. Па словах прэс-сакратара Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI, дзень рэфлексіі і малітвы, які папярэднічае заўтрашняй кансісторыі, кажа аб тым, што Калегія кардыналаў дзейнічае на аснове менавіта рэфлексіі і малітвы. «Папа жадае маліцца з тымі, якія павінны непасрэдна падтрымліваць яго служэнне, і хоча ўдзельнічаць у іх супольнай рэфлексіі», — адзначыў кс. Ламбардзі. |