Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачаўся дзень рэфлексіі і малітвы Папы з кардыналамі
Святы Айцец
19.11.2010 16:26

Малітвай Брэвіярыя ў Новай зале Сіноду ў Ватыкане распачаўся дзень рэфлексіі і малітвы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Калегіяй кардыналаў. У ходзе яго будуць абмеркаваны пытанні новых выклікаў, звязаных са свабодай веравызнання ў свеце, значэнне літургіі ў паўсюдным Касцёле, эклезіялагічныя праблемы, адказ Касцёла на сексуальныя злачынствы, пераход англікан у каталіцызм.

У сустрэчы ўдзельнічаюць таксама іерархі, якія заўтра будуць узведзены Святым Айцом у кардынальскую годнасць.

Па словах прэс-сакратара Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI, дзень рэфлексіі і малітвы, які папярэднічае заўтрашняй кансісторыі, кажа аб тым, што Калегія кардыналаў дзейнічае на аснове менавіта рэфлексіі і малітвы. «Папа жадае маліцца з тымі, якія павінны непасрэдна падтрымліваць яго служэнне, і хоча ўдзельнічаць у іх супольнай рэфлексіі», — адзначыў кс. Ламбардзі.

Прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы дадаў, што Калегія кардыналаў з’яўляецца супольнасцю, члены якой сустракаюцца, дзелячы адказнасць і клопат аб галоўных праблемах, перад якімі стаіць сёння Касцёл у свеце. Бэнэдыкт XVI уважліва слухае кожнае выступленне, як рабіў гэта падчас Сіноду Біскупаў і як робіць падчас кожнага візіту ad limina груп біскупаў з усяго свету (прымаючы як мінімум 20 груп штогод), у незлічоных размовах і аўдыенцыях.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.