Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прыняў новапрызначаных кардыналаў |
Святы Айцец |
22.11.2010 17:07 |
Бэнэдыкт XVI прыняў сёння, 22 лістапада 2010 г., у зале Паўла VI новапрызначаных кардыналаў, якіх у мінулую суботу далучыў да Калегіі кардыналаў, а таксама гасцей, якія прыбылі з імі ў Рым. Пантыфік нагадаў, што кардыналы закліканы асаблівым чынам удзельнічаць у клопаце Папы аб паўсюдным Касцёле. Да кожнай з груп Святы Айцец звярнуўся на роднай мове. У прамове па-польску Пантыфік адзначыў неабходнасць клопату кардынала Ныча не толькі аб мясцовым Касцёле, але і Паўсюдным, а таксама аб супрацоўніцтве са Святым Айцом у выкананні паслугі Пятра. Пантыфік нагадаў, што заданнем Калегіі кардыналаў з’яўляецца абранне паслядоўніка Пятра, а таксама падтрымка яго парадай у важных справах. Кажучы пра кардынальскую мантыю, Святы Айцец нагадаў, што яна сімвалізуе гатоўнасць кардыналаў да абароны паствы Хрыста, нават коштам уласнай крыві. Бэнэдыкт XVI прасіў блізкіх і родных кардыналаў аб падтрымцы іх праз малітву і супрацоўніцтва ў будаванні адзінства, святасці і супакою. «Углядайцеся ў Хрыста, чэрпаючы з Яго патрэбныя ласкі і духоўную падтрымку, наследуючы святых кардыналаў, якія на працягу гісторыі ўсхвалялі Бога, жывучы цнотамі і трывалай вернасцю Евангеллю», — падкрэсліў Святы Айцец. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.