Святы Айцец заклікае да малітвы ў інтэнцыі Касцёла ў Кітаі |
Святы Айцец |
01.12.2010 14:09 |
Да малітвы ў інтэнцыі Касцёла ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы заклікаў вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 1 снежня 2010 г. Папа даверыў Касцёл у Кітаі, які перажывае «асабліва цяжкія хвіліны», малітвам католікаў усяго свету. Пантыфік заахвоціў вернікаў прасіць Маці Божую падтрымліваць усіх кітайскіх біскупаў, каб тыя «адважна сведчылі аб сваёй веры, пакладаючы надзею ў чаканым намі Збаўцы». «Давяраю Маці Божай усіх католікаў гэтай улюбёнай краіны, каб праз яе заступніцтва яны маглі жыць сапраўды хрысціянскім жыццём у камуніі з паўсюдным Касцёлам, уносячы такім чынам свой уклад у згоду і агульнае дабро свайго высакароднага народа», — адзначыў Папа. У зале Паўла VI прысутнічала таксама група католікаў з Кітая, якая з энтузіязмам вітала Святога Айца. |