Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік сустрэўся з ахвярамі тэракту ў Багдадзе
Святы Айцец
01.12.2010 16:38
Пасля агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI сустрэўся з асобамі, якія былі паранены 31 кастрычніка 2010 г. у выніку тэрарыстычнага акту ў каталіцкай святыні ў Багдадзе (Ірак). Цяпер яны знаходзяцца на лячэнні ў рымскай клініцы «Джэмэллі».

Сем мужчын, шаснаццаць жанчын і трое дзяцей прыехалі ў Італію ў рамках гуманітарнай акцыі, арганізаванай італьянскім Міністэрствам замежных спраў па просьбе Дзяржсакратара Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ. Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё паведамляе, што толькі дзве асобы, якія сустрэліся сёння з Папам, вярнуцца назад ў шпіталь. Іншыя застануцца ў Рыме да сярэдзіны снежня ў якасці гасцей Каталіцкага ўніверсітэта святога Сэрца Езуса, да якога належыць клініка «Джэмэллі».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.