Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Літвы
Святы Айцец
10.12.2010 16:19

10 снежня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Літвы Далі Грыбаўскайтэ. Лідэр Літвы сустрэлася таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

Як паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, тэмай размоваў была пазітыўная прысутнасць Каталіцкага Касцёла ў жыцці і дзейнасці літоўскага народа. Абодва бакі выказалі жаданне ўмацавання адносін. У ходзе сустрэч былі таксама выказаны меркаванні на тэму кіравання АБСЕ, якое будзе здзяйсняць Літва ў 2011 г., а таксама сённяшняй эканамічнай і грамадскай сітуацыі ў краіне. Пры гэтым была адзначана асаблівая роля сем’яў і моладзі.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.