Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
10 тысяч студэнтаў і выкладчыкаў будуць маліцца разам з Папам
Святы Айцец
16.12.2010 14:04

Як мінімум 10 тысяч выкладчыкаў і студэнтаў рымскіх універсітэтаў прымуць удзел у традыцыйнай перадкаляднай сустрэчы са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане 16 снежня 2010 г. а 18-й гадзіне. Аб гэтым паінфармаваў вікарыят дыяцэзіі Рыма.

Ад імя прысутных да Папы звернуцца Рэнато Лаўро, рэктар рымскага ўніверсітэта Tor Vergata, і Паола Тома, студэнтка ўніверсітэта LUISS імя Гвідо Карлі. Падчас Нешпараў, якія ўзначаліць Пантыфік, будзе спяваць рымскі міждыяцэзіяльны хор, якому будзе акампанаваць аркестр кансерваторыі св. Цэцыліі.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.