Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік наведаў Ватыканскую Бібліятэку пасля рамонту
Святы Айцец
20.12.2010 18:34

18 снежня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў Ватыканскую Апостальскую Бібліятэку пасля рамонту, дзе пагутарыў з яе персаналам і дырэктарам — кардыналам Рафаэле Фарына SDB. Штогод доступ у бібліятэку маюць каля 5 тысяч вучоных, але толькі Пантыфік валодае правам выносіць кнігі па-за межы бібліятэкі.

У выніку рамонту ў бібліятэцы былі забяспечаны лепшыя ўмовы працы і захавання ўнікальнага бібліятэчнага фонду. Калекцыя манускрыптаў была пераведзена ў лічбавы фармат, а ў кожны з 70 тысяч старажытных рукапісаў замацавалі спецыяльныя камп’ютарныя чыпы, якія папярэдзяць крадзеж.

Была таксама абноўлена гістарычная зала бібліятэкі, устаноўлены новы ліфт для транспарціроўкі ў чытальную залу каштоўных кніг. Бібліятэка абсталявана аўтаматызаванай сістэмай выхадаў і ўваходаў, навейшымі сістэмамі відэанагляду, электроннымі замкамі, новымі кандыцыянерамі і сучаснымі сродкамі пажаратушэння. Абноўлены таксама кабінет манет і зала перыядыяных выданняў.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.