Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа выступіць са зваротам для Вялікабрытаніі на радыё ВВС
Святы Айцец
23.12.2010 17:05

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выступіць з калядным радыёзваротам для Вялікабрытаніі, якое будзе трансліравацца па 4-м канале радыё ВВС. Папа ўпершыню адрасуе сваё каляднае пасланне гэтай краіне.

Як адзначыў карэспандэнт ВВС у Ватыкане Дэвід Уіллі, такім чынам Пантыфік выкажа ўдзячнасць за паспяховы візіт у Англію і Шатландыю, які адбыўся ў верасні гг. Папа таксама згадае пра сваю любоў да Вялікабрытаніі і заахвоціць слухачоў на хвіліну спыніцца і падумаць аб значнасці Нараджэння Хрыста.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.