Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі Кангрэса Міжнароднай федэрацыі хору хлопчыкаў
Святы Айцец
30.12.2010 18:19
30 снежня 2010 г. Святы Айцец прыняў удзельнікаў XXXVI Кангрэса Міжнароднай федэрацыі хору хлопчыкаў. «Ваш спеў з’яўляецца радасным служэннем Богу. Заўсёды памятайце, што вашыя спевы служаць перш за ўсё Богу, усім вернікам і ўсяму Касцёлу», — адзначыў Бэнэдыкт XVI.

У кароткай прамове на англійскай мове Папа падзякаваў сваім маленькім гасцям і іх апекунам за ўдзел «харавога спеву ў апостальскім служэнні» — паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Пантыфік нагадаў словы св. Аўгустына, які казаў, што «спевы — гэта выраз радасці і любові». Папа дадаў таксама, што талент і вера ў спевах у гонар Бога становяцца голасам выражэння «натуральнага жадання кожнага чалавека праславіць Яго спевам любові».

Кангрэс распачаўся 28 снежня і праходзіць пад дэвізам «Deus Caritas Est» («Бог ёсць любоў»). 1 студзеня 2011 г. маладыя артысты выступяць у базыліцы Святога Пятра у свята Найсвяцейшай Панны Марыі.

На XXXVI Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хору хлопчыкаў у Рым прыбыла каля 100 хораў з 14 краін свету.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.