Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адменена сустрэча Папы з рэлігійнымі кіраўнікамі Ізраіля |
Святы Айцец |
11.01.2011 11:55 |
Планаваная ў бліжэйшы чацвер (13 студзеня 2011 г.) сустрэча 30 кіраўнікоў і прадстаўнікоў рэлігій Ізраіля са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI адменена. Нагодай для такога рашэння паслужыла забастоўка працаўнікоў ізраільскага Міністэрства замежных спраў, якое з’яўлялася адным з арганізатараў сустрэчы. Невядома, калі і ці ўвогуле адбудзецца сустрэча з членамі Рады рэлігійных кіраўнікоў, у якую ўваходзяць главы хрысціянскіх Цэркваў краіны, два рабіны, кіраўнік ісламскай супольнаці, каптыйскіх, асірыйскіх і эфіопскіх супольнасцяў, друзаў, бахаяў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.