Бэнэдыкт XVI выказвае салідарнасць з народам Гаіці ў гадавіну землятрусу |
Святы Айцец |
13.01.2011 14:37 |
У пасланні Пантыфік запэўнівае жыхароў Гаіці ў сваёй малітве, асабліва за тых, хто загінуў падчас землятрусу, і выказвае жаданне «перадаць словы надзеі ў сённяшніх умовах, надзвычай цяжкіх». «Сёння настаў час аднаўлення не толькі матэрыяльных структур, але найперш суіснавання ў грамадскім і рэлігійным маштабе, — адзначаецца ў дакуменце. — Жадаю, каб гаіцянскі народ быў першым гаспадаром сваёй сённяшняй гісторыі і сваёй будучыні, разлічваючы таксама на міжнародную дапамогу, якая ўжо выявіла адзнакі велікадушнасці праз эканамічную дапамогу і дапамогу валанцёраў, якія прыбылі з усіх краін». |