Біскупы Гаіці: вярнуцца на Божы шлях, каб адрадзіць краіну |
03.12.2012 12:56 |
Біскупы адзначаюць, што ў гэтым годзе, які падыходзіць да завяршэння, насталі некаторыя пазітыўныя змены, аднак прызнаюць, што рост беспрацоўя і беднасці можа лёгка знішчыць гэты прагрэс. Па інфармацыі польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, іерархі Гаіці выказалі заклапочанасць таксама з прычыны наступаючай дэградацыі грамадскага жыцця і знішчэння прыроднага асяроддзя, упадку пашаны да каштоўнасцяў і заняпаду інфраструктур. Таму перад Божым Нараджэннем біскупы заклікаюць сваіх суайчыннікаў вярнуцца на Божы шлях праз «веру, талерантнасць і супрацоўніцтва». (AG) |