Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі з трагедыямі ў Генуі і Мехіка |
Святы Айцец |
10.05.2013 12:16 |
Папа Францішак спачувае ў сувязі з трагедыяй, якая здарылася ў порце Генуі (Італія) 7 мая, дзе ў выніку сутыкнення кантэйнеравоза з дыспетчарскай вышкай па папярэдніх даных загінула 7 чалавек. У тэлеграме, падпісанай Дзяржсакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, адзначаецца, што «Святы Айцец раздзяляе боль, які ахапіў увесь горад, і запэўнівае ў сваіх гарачых малітвах падтрымкі за трагічна загінуўшых». Як паведамляе Ватыканскае радыё, Пантыфік просіць у Бога хуткага выздараўлення для параненых і давярае матчынай абароне Панны Марыі ўсіх, каго закранула гэтая драматычная падзея. (AG) |