Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Карытас» Аўстрыі выдзеліла 50 тысяч еўра на экстраную дапамогу Гаіці
06.11.2012 10:17
Каталіцкае дабрачыннае таварыства «Карытас» Аўстрыі 5 лістапада сабрала на экстраную дапамогу Гаіці 50 тысяч еўра. Гаіцяне патрабуюць «нашай дапамогі» пасля праліўных ліўняў і шторму, — заявіў кіраўнік «Карытас» Франц Кюберль.

«Карытас» Аўстрыі аказваў падтрымку гаіцянам таксама пасля разбуральнага землятрусу ў студзені 2010 года. «Мы не кінулі іх у бядзе тады, не кінем і зараз», — заявіў Кюберль.

Міжнародная сетка «Карытас» сабрала для патрабуючых палаткі і інструменты, неабходныя для прац па аднаўленні жыдых памяшканняў. 1 850 сем'яў на поўдні краіны атрымалі 15-дзённы рацыён харчавання і прадметы гігіены. Дадаткова «Карытас» плануе падтрымаць прадуктамі харчавання яшчэ 29 тысяч сем'яў з пацярпелых раёнаў, а таксама выдзеліць сродкі на рамонт дамоў і дапамагчы ў пошуку часовай працы.
 

(JLS)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме