Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з дэлегацыяй нямецкіх лютэран |
Святы Айцец |
13.01.2011 14:43 |
![]() Сярод 18 членаў дэлегацыі — глава Евангельскай Царквы Баварыі біскуп Ёханнэс Фрыдрых з Мюнхена, цяперашні кіраўнік VELKD, адказны па справах экуменізму біскуп Фрыдрых Вэбэр і кіраўнік Сіноду евангельскіх Цэркваў у Германіі, былы прэм’ер Баварыі, Гюнтэр Бэкштайн. Падчас візіту ў Ватыкан дэлегацыя сустрэнецца са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам. Тэмай гутаркі стане 500-я гадавіна рэфармацыі, якая будзе адзначацца ў 2017 г. Да таго ж дэлегаты сустрэнуцца з прадстаўнікамі супольнасці св. Ідзія, а 25 студзеня прымуць удзел у Нешпарах свята навяртання св. Паўла, якія на заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў узначаліць Пантыфік. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.