Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік прыняў генеральнага дырэктара ЮНЭСКА |
Святы Айцец |
17.01.2011 17:33 |
Пытанні адукацыі і культуры абмяркоўваліся падчас аўдыенцыі Святога Айца для генеральнага дырэктара ЮНЭСКА Ірыны Бокавай. Сустрэча адбылася 17 студзеня 2011 г. Ірына Бокава сустрэлася таксама з Дзяржсакратаром папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, суправаджаў якога Сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Як інфармуе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, сустрэчы кіраўніка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прысвечаныя пытанням адукацыі, навукі і культуры праходзілі ў прыязнай атмасферы. Звярталася ўвага на зацікаўленасць Апостальскай Сталіцы ва ўдзеле ў працах ЮНЭСКА, закраналіся некаторыя аспекты аховы сусветнай спадчыны і прыроднага асяроддзя чалавека. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.