Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі супольнасці «Эмануэль»
Святы Айцец
03.02.2011 17:35
Сёння, 3 лютага 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі супольнасці «Эмануэль» з нагоды 20-й гадавіны смерці яе заснавальніка Слугі Божага П’ера Гурсата.

З гэтай нагоды Пантыфік нагадаў і пра іншыя круглыя даты: 40-годдзе існавання супольнаці, 30-годдзе дзейнасці арганізацыі дапамогі развіваючымся краінам «FIDESCO» і 20-годдзе зацвярджэння статутаў Папскай рады па справах свецкіх.

Членам супольнасці «Эмануэль» Папа пажадаў, каб іх юбілейная пілігрымка ў Рым паспрыяла аднаўленню і зацікаўленасці ў тым, каб надалей заставацца палкім вучнем Хрыста ў вернасці Касцёлу і яго пастырам.

Кажучы пра харызму супольнасці, Святы Айцец заахвоціў яе членаў да паглыблення духоўнага жыцця праз тое, каб адводзіць у сваім жыцці належнае месца на сустрэчу з Хрыстом, Эмануэлем, Богам з намі, каб «дазволіць Яму нас перамяняць і ўчыніць, каб выспела ў нас гарачае прагненне місіі».

Пантыфік падкрэсліў таксама важнасць абвяшчэння Евангелля ў сем’ях, у асяроддзях маладых людзей і інтэлектуальнай эліты.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.