Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прыме на аўдыенцыі Святарскае Брацтва св. Караля Барамэя |
Святы Айцец |
09.02.2011 13:33 |
У хуткім часе Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме на спецыяльнай аўдыенцыі Святарскае Брацтва св. Караля Барамэя з нагоды 250-й гадавіны яго існавання. Пра гэта на старонках сённяшняга выдання «L’Osservatore Romano» піша яго настаяцель кс. Массімо Камісаска, які адзначае, што брацтва ўзнікла на пачатку Пантыфікату Яна Паўла ІІ. Пра хуткую сустрэчу з Бэнэдыктам XVI кс. Камісаска кажа так: «як пілігрым складу да стопаў Пантыфіка, наступніка св. Пятра, выкананую працу і ласкі, атрыманыя на працягу гэтых першых дваццаці пяці год — сціплы ўклад у жыццё Касцёла, які лічым за маці, што нас нарадзіла». У артыкуле настаяцель Святарскага Брацтва св. Караля Барамэ ўзгадвае часы Пантыфікату Яна Паўла ІІ, калі было ўтворана брацтва. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.