Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: святарства, як і Касцёл у цэлым, патрабуюць пастаяннага аднаўлення |
Святы Айцец |
14.02.2011 14:07 |
У суботу 12 лютага 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі Святарскага Брацтва св. Караля Барамэя. Звяртаючыся да прысутных, Пантыфік адзначыў, што святарства, як і Касцёл у цэлым, патрабуе пастаяннага аднаўлення. Пантыфік узгадаў пра асабістае сяброўства з айцом Луіджы Джусанні (заснавальнікам «Comunione e Liberazione», з якой утварылася брацтва) і з радасцю заўважыў, што місіянеры св. Караля ў сваёй кароткай, але інтэнсіўнай гісторыі заўсёды надавалі першасную ўвагу каштоўнасцям жыцця ў супольнасці. «Вось і я неаднаразова паўтараў, як у ранейшыя гады, так і пасля майго абрання на пасад Св. Пятра: „Важна, каб святары не жылі ў ізаляцыі, каб яны былі разам у малых супольнасцях і ўзаемна адзін аднаго падтрымлівалі, — адзначыў Бэнэдыкт XVI. — Няхай вучацца быць разам, здзяйсняючы сваё служэнне Хрысту і адракаючыся ад сябе дзеля Валадарства Нябеснага, няхай усё глыбей усведамляюць гэта“». «Жыць разам з іншымі — значыць прыняць неабходнасць пастаяннага навяртання, а ў першую чаргу — адкрыць для сябе прыгажосць гэтага шляху, радасць пакоры, пакаяння, а таксама ўзаемнай адкрытасці, узаемнага прабачэння, узаемнай падтрымкі», — дадаў Святы Айцец. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.