Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI атрымаў ранец удзельніка Сусветнага дня моладзі |
Святы Айцец |
15.02.2011 16:37 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI як першы ўдзельнік Сусветнага дня моладзі, што адбудзецца ў Мадрыдзе (Іспанія) 16–21 жніўня 2011 г., атрымаў ранец, які змяшчае пакет пілігрыма. 14 лютага ў Ватыкане ранец уручыў Пантыфіку арцыбіскуп Мадрыда кардынал Антоніо Варэла. Ранец чырвонага колеру з белым лагатыпам Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе і надпісам JMJ 2011 Madrid. У пакет пілігрыма, які ў жніўні атрымае кожны зафіксаваны ў спісах удзельнік сустрэчы, уваходзяць ружанец, кніжка пілігрыма, даведнік па Сусветнаму дню моладзі, катэхізіс з прадмовай Бэнэдыкта XVI, карта на праезд у Мадрыдзе, шапка ўдзельніка сустрэчы і веер. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.