Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: бляск гэтага свету не задаволіць натуральнага жадання шчасця
Святы Айцец
18.02.2011 16:40
«Шлях да адкрыцця сапраўднага прызначэння чалавецтва можна адшукаць толькі аднаўляючы прыярытэт Бога ў людскіх сэрцах і думках», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас аўдыенцыі для біскупаў Філіпін, якія ў гэтыя дні знаходзяцца ў Апостальскай Сталіцы з візітам аd limina Apostolorum.

«Вашым вялікім заданнем ў справе евангелізацыі з’яўляецца прапанова асабістых адносін з Хрыстом як ключа да поўнай жыццёвай рэалізацыі», — падкрэсліў Пантыфік. Папа параіў біскупам надаваць больш увагі супрацоўніцтву з асобнымі парафіямі.

Важным, па словах Папы, застаецца і праца па евангелізацыі моладзі, каб нагадваць ёй, што бляск гэтага свету не задаволіць іх натуральнага прагнення шчасця.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.