Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Джозэтта Шыран: Святы Айцец занепакоены крызісам у Лівіі |
Святы Айцец |
02.03.2011 16:18 |
«Бэнэдыкт XVI занепакоены крызісам у Лівіі», — сцвердзіла выканаўчы дырэктар Сусветнай харчовай праграмы Джозэтта Шыран. Сустрэча спадарыні са Святым Айцом адбылася сёння, 2 сакавіка 2011 г. Джозэтта Шыран паінфармавала Папу аб сваёй місіі на мяжы з Лівіяй і Тунісам, дзе была відавочцам міграцыі дзясяткаў тысяч асоб. Святы Айцец выказаў занепакоенасць лёсам нявінных людзей, якія з прычыны гуманітарнага крызісу аказаліся ў «пастцы». У сваю чаргу спадарыня Шыран падзякавала Пантыфіку за спрыянне ў аказванні дапамогі галадаючым ва ўсім свеце. Сусветная харчовая праграма — буйнейшая ў свеце гуманітарная арганізацыя, якая штогод забяспечвае каля 4 мільёнаў тон прадуктаў харчавання. Філіялы арганізацыі знаходзяцца ў звыш 80 краінах свету. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.