Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік прыняў Прэзідэнта Чылі |
Святы Айцец |
03.03.2011 16:57 |
Пытанне абароны жыцця чалавека і сям’і, дапамога ў інтэгральным развіцці, барацьба з беднасцю, а таксама пытанне павагі правоў чалавека — галоўныя тэмы, якія былі закрануты падчас сённяшняй сустрэчы Бэнэдыкта XVI і дзяржсакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ з Прэзідэнтам Чылі Себасцьянам Піньера. Размова Папы з Прэзідэнтам працягвалася каля 25 хвілін. Па словах Прэзідэнт Чылі, мінулы год быў складаным у жыцці яго суайчыннікаў: 27 лютага адбыўся землятрус, а ў ліпені 2010 г. — трагедыя на горнай шахце. На сустрэчы Прэзідэнта з Дзяржсакратаром Яго Святасці прысутнічаў таксама сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Ватыкана арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Прысутныя закранулі пытанні абароны жыцця чалавека, сям’і, дапамогі інтэгральнаму развіццю і інш. Быў адзначаны важкі ўклад каталіцкіх устаноў у жыццё і фарміраванне чылійскага грамадства.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.