Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Ісландыі |
Святы Айцец |
04.03.2011 17:43 |
Як адзначаецца ў паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, падчас сустрэчы гаварылася аб добрых стасунках, якія ўжо тысячу гадоў лучаць Ісландыю са Святым Пасадам. Узгадвалася аб павазе, якой карыстаецца ў пераважна лютэранскай краіне каталіцкая супольнасць, аб каштоўным укладзе католікаў у жыццё народа, а таксама аб адукацыйных і грамадскіх праектах, асабліва важных у сённяшняй эканамічнай сітуацыі Ісландыі. Варта адзначыць, што 26 кастрычніка 2007 г. Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю прэм’ер-міністру Ісландыі Гейру Хордэ. У сваю чаргу, Прэзідэнт краіны Олафур Грымсан 9 лістапада 1998 г. сустрэўся з папам Янам Паўлам ІІ.
|