Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выйшаў ІІ том кнігі Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» |
Святы Айцец |
10.03.2011 14:41 |
10 сакавіка 2011 г. другі том кнігі Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» выйшаў на нямецкай, італьянскай, французскай, іспанскай, партугальскай і польскай мовах. Агульны тыраж складае 1 мільён 200 тысяч экзэмпляраў. Кніга выйшла пад назвай «Ад уезду ў Ерузалем да змёртвыхпаўстання». Па словах дырэктара выдавецтва «Libreria Editrice Vaticana» кс. Джузэппэ Коста, «найбольш часу заняў пераклад кнігі». У інтэрв’ю «L’Osservatore Romano» святар падкрэсліў, як важна «пазбягаць рызыкі таго, каб пераклад не захоўваў ці нават здраджваў думцы аўтара». У прадмове да другога тома Пантыфік паведамляе аб жаданні напісаць трэцюю частку кнігі, прысвечаную дзяцінству Езуса. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.