Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з кіраўніком Праваслаўнай Царквы Кіпра
Святы Айцец
28.03.2011 17:24

28 сакавіка 2011 г. Святы Айцец сустрэўся з кіраўніком Праваслаўнай Царквы Кіпра архіепіскапам Хрызастомам ІІ. Падчас сустрэчы былі закрануты пытанні рэлігійнай свабоды і сітуацыі хрысціян на Блізкім Усходзе.

Сёння архіепіскап Хрызастом ІІ сустрэўся з Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ. Аб гэтым паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Запланаваны сустрэчы архіепіскапа са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам і кардыналам Леанарда Сандры, прэфектам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Кіраўнік Праваслаўнай Царквы Кіпра наведае таксама Папскую раду па культуры і Папскую раду па міжрэлігійным дыялогу, і сустрэнецца з яе кіраўнікамі.

Гэта была ўжо трэцяя сустрэча Бэнэдыкта ХVI з архіепіскапам Хрызастомам ІІ. Першая прайшла ў 2007 г. у Ватыкане, а другая — у 2010 г. на Кіпры, калі Папа знаходзіўся там з апостальскім візітам.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.