Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра важнасць духоўнага кіраўніцтва хрысціян
Святы Айцец
19.05.2011 15:57

«Сёння Касцёл рэкамендуе практыку духоўнага кіраўніцтва не толькі тым, хто прагне наследаваць Хрыста, але кожнаму хрысціяніну, хто жадае адказна жыць ласкай хросту, г. зн. новым жыццём у Хрысце», — адзначыў Святы Айцец падчас сустрэчы з навучэнцамі папскага ўніверсітэта «Teresianum».

Заахвочваючы студэнтаў папскага тэалагічнага аддзяленя, якое сёлета адзначае 75-годдзе існавання, заглыбіцца ў таямніцу Хрыста, Пантыфік падкрэсліў значэнне вывучэння хрысціянскай духоўнасці. Бэнэдыкт XVI заклікаў студэнтаў «Teresianum» выкарыстоўваць набытыя веды для суправаджэння тых, каго даверыць ім Божы Провід, а таксама падтрымліваць у іх дзейнасць Святога Духа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.