Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэнецца з лідэрам Палесцінскай Аўтаноміі |
Святы Айцец |
01.06.2011 11:52 |
3 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыю Прэзідэнту Палесцінскай Аўтаноміі Махмуду Аббасу. Палесцінскі лідэр сустрэнецца з Папам у чацвёрты раз, а апошняя іх сустрэча праходзіла ў Ватыкане ў кастрычніку 2009 г. Махмуд Аббас прыбудзе ў Рым 2 чэрвеня на ўрачыстасці 150-годдзя аб’яднання Італіі. На святочныя мерапрыемствы запрошаны 40 кіраўнікоў дзяржаў і прадстаўнікі многіх краін. З гэтай нагоды ў пятніцу ў Рыме адбудзецца ўрачысты вайсковы парад. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.