Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэнецца з лідэрам Палесцінскай Аўтаноміі
Святы Айцец
01.06.2011 11:52

3 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыю Прэзідэнту Палесцінскай Аўтаноміі Махмуду Аббасу. Палесцінскі лідэр сустрэнецца з Папам у чацвёрты раз, а апошняя іх сустрэча праходзіла ў Ватыкане ў кастрычніку 2009 г.

Махмуд Аббас прыбудзе ў Рым 2 чэрвеня на ўрачыстасці 150-годдзя аб’яднання Італіі. На святочныя мерапрыемствы запрошаны 40 кіраўнікоў дзяржаў і прадстаўнікі многіх краін. З гэтай нагоды ў пятніцу ў Рыме адбудзецца ўрачысты вайсковы парад.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.