Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з дырэктарам Упраўлення ААН па справах наркотыкаў і злачыннасці
Святы Айцец
08.06.2011 17:24

8 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з выканаўчым дырэктарам Упраўлення ААН па справах наркотыкаў і злачыннасці Юрыем Фядотавым.

Сустрэча стала нагодай для актывізацыі існуючага супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам. На думку расійскага дыпламата, Касцёл можа адыгрываць важную ролю ў прафілактыцы злачынстваў і наркаманіі.

Юрый Фядотаў сустрэўся таксама з арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы, і кардыналам Пітэрам Тарксанам, старшынёй Папскай рады «Iustitia et Pах».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.