Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: тэхніка, якая пануе над чалавекам, пазбаўляе яго чалавечнасці
Святы Айцец
09.06.2011 16:42

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў 9 чэрвеня 2011 г. даверчыя граматы новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы, якія прадстаўляюць Малдавію, Гвінею, Белізу, Сірыю, Гану і Новую Зеландыю.

Усе гэтыя дыламаты штодня знаходзяцца па-за Рымам. Кожнаму з іх Святы Айцец уручыў тэкст паслання, скіраванага да дадзенай краіны. Пасля гэтага Пантыфік звярнуўся з прамовай да дыпламатаў.

Святы Айцец заахвоціў прадстаўнікоў дзяржаў да актыўных палітычных і эканамічных дзеянняў, якія б змянялі стыль жыцця, шануючы пры гэтым натуральнае асяроддзе чалавека.

Пантыфік нагадаў, што ў першай палове гэтага года адбылося шмат прыродных катаклізмаў. Пры гэтым Папа адзначыў, што чалавек, якому Бог даверыў кіраваць светам, не можа быць падпарадкаваны тэхніцы. Таму, па словах Святога Айца, дзяржавам варта задумвацца над бліжэйшай будучыняй нашай планеты ў абліччы іх адказнасці «за наша жыццё і тэхналогіі».

Бэнэдыкт XVI заахвоціў таксама да раважання над месцам тэхналогій у жыцці чалавека. «Тэхніка, якая пануе над чалавекам, пазбаўляе яго чалавечнасці», — адзначыў Папа.

Грамадскае жыццё з’яўляецца перш за ўсё духоўнай рэчаіснасцю, а місія палітыкаў заключаецца ў мірным кіраванні народамі да згоды і мудрасці, якая павінна дасягнуць сваёй кульмінацыі ў духоўным жыцці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.