Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэнецца з былымі студэнтамі
Святы Айцец
17.06.2011 14:50

Сёлета па традыцыі ў летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Бэнэдыкт XVI сустрэнецца са сваімі былымі студэнтамі-дактарантамі. Семінар будзе праходзіць з 26 па 28 жніўня 2011 г., на заканчэнне якога Пантыфік узначаліць цэлебрацыю святой Імшы.

Сёлетняя сустрэча будзе прысвечана новай евангелізацыі.

Міжнародная група былых студэнтаў кс. прафесара Ёзафа Ратцынгера ўтварылася падчас яго дзейнасці ў Ратызбоне (Германія). З 1977 г. яны вырашылі сустракацца штогод на невялікім навуковым сімпозіуме. Звычайна дыскусіі ўзначальвае арцыбіскуп Венскі кардынал Крыстаф Шонбарн. На папярэдніх сустрэчах абмяркоўваліся пытанні адносін з ісламам, стварэння і эвалюцыі, праблемы экуменізму і інш.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.