Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі іерархаў Індыі
Святы Айцец
17.06.2011 16:55

17 чэрвеня 2011 г. папа Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі біскупаў з Індыі, якія знаходзяцца ў Ватыкане з візітам «Ad limina apostolorum». Пантыфік заахвоціў іерархаў да сведчання любові і служэння, незалежна ад этнічнай ці каставай прыналежнасці.

Папа падкрэсліў неабходнасць аказання падтрымкі святарам і заахвоціў «быць уважлівымі да іх патрэбаў і імкненняў, праяўляючы клопат аб іх духоўным, інтэлектуальным і матэрыяльным дабрабыце».

«Вернікі глядзяць на вас і вашых святароў як на мадэль святасці, сяброўства і згоды, якая прамаўляе да іх сэрцаў і навучае, як трэба жыць запаведдзю любові», — прыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.  

Бэнэдыкт ХVI выказаў удзячнасць за ўклад у жыццё Касцёла ў Індыі, які зрабілі манаскія супольнасці, асабліва жаночыя.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.